Невялікая група студэнтаў 4 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта спрабуе прафесійна займацца архіўнымі справамі, паказаць люстраваную паўсядзённасць праз невялікія падзеі архіўнага жыцця Беларусі.
З 21 сакавіка у межах спецкурса “Архівы Блізкага замежжа” (кір. Кузьма Козак) кожны з 9 студэнтаў выбраў краіну для даследавання гісторыі і арганізацыі складвання і функцыянавання архіўнай сістэмы.
15 красавіка Насця Кавіна прадставіла архівы Узбекістана. Першая частка асабістага даследвання была прысвечана гісторыі і культуры краіны. Яна багатая і выклікала цікавасць.
Бухара і Самарканд як цэнтры культуры Усходу. Ташкент як цэнтр сучасных камункацый. Далей: музыка, літаратура, кухня і паўсядзённае жыццё – ў гэтым не было недахопу. А вось набыццё інфармацыйнага матэрыялу аб архівах і іх фармацыях, па словах дакладчыцы, атрымаць даволі складана з маючай літаратуры і Інтернэт-рэсурса. Можа так стане, што хтосьці з чытачоў прапануе сваю магчымасць да пашырэння архіўных ведаў. Крытычнасць пры абмеркаванні першай з прэзентацый абумовіла студэнтамі вяртанне да тэмы. Але з улікам большага назапашвання матэрыялу пра архівы Узбекістана.
Да наступных прэзентацый запрашаюца ўсе жадаючыя. Вось дакладныя даты:
22 красавіка Архівы Малдовы прадстаўляе Іван Лебедзеў
27 красавіка Архівы Літвы прадстаўляе Ілля Маркаў
29 красавіка Архівы Украіны прадстаўляе Ігар Капойка
4 мая Архівы Казахстана прадстаўляе Каця Сівацкая
6 мая Архівы Латвіі і Эстоніі прадстаўляе Ларыса Шолахава і Насця Расолька
11 мая Архівы прадстаўляе Каця Даніленка
13 мая Творчая сустрэча сяброў Арменіі адбудзецца з Алесем Кузьмічом
18 мая Творчая вечарына. Архіўнае прадстаўленне “Мы і свет”
Па выніках курса запланавана падрыхтоўка кніжкі электроннага фармату на 200 старонках з арыгінальнымі выявамі і памятнымі фотаздымкамі і яе прэзентацыя 18 мая 2011 года. Для кніжнага выданя студэнты шукаюць спонсараў. Калі ўсё будзе паспяхова, то станем сведкамі першага на Беларусі студэнцкага архіўнага выдання.
20 красавіка на гістарычным факультэце БДУ разам з студэнтамі архівістамі другога курса адбылася сустрэча з Беатай і Рудзігерам Ханследэнымі – захавальнікамі сямейнага архіва салдата вермахта. Дзённікавыя запісы з першага дня вайны – 22 чэрвеня 1941 г. ад Брэста – Баранавіч – Мінска – Барысава да Смаленска дэманструюць паўсядзённасць ваеннага жыцця. Абмеркаванне пра памяць вайны, яе дыялогавы характар пакаленняў, пра працэс прымірэння і паразумення набыў творчы характар. Уладальнікі пажадалі перадаць на захаванне частку дзённікаў у Гістарычную майстэрню. Па выніках сустрэчы было станоўча вырашана апрацаваць арыгінальныя матэрыялы і выдаць іх праз друк да 70-годдзя нападу Германіі на СССР. Дарэчы, гэта будзе першая ў Беларусі спроба публічнага выдання запісаў нямецкага салдата.
Зроблены зварот да мемарыяльнага комплексу Майданек аб арганізацыі Беларуска-польска-украінскага семінара разам з студэнцкімі группамі Польшчы і Украіны. Дадзенае стала магчымым пасля наведвання ў сакавіку 2011 г. беларускай группы, у тым ліку з былымі вязнямі Майданека, архіва мемарыяльнага комплекса. Знойдзеныя там польскімі архівістамі і навуковымі супрацоўнікамі сведчанні пра беларускую прысутнасць дазваляюць шырока выкарыстаць дакументальныя матэрыялы, падрыхтаваць да друку кніжку з успамінамі былых вязняў і прадставіць арыгінальную выставу. Бачыцца мэта – правесці на базе Мінска ці Любліна навуковы студэнцкі семінар.
Падрыхтавалі Алесь Кузьміч і Кузьма Козак
Dla ArchNetu przygotowali:
Ales Kuzmicz i Koźma Kozak
Uniwersytet Państwowy w Mińsku
Białoruś